Пошук

20.06.2022 11:11   Catholic.by

30-я пешая пілігрымка з Мінска ў Будслаў стартуе 27 чэрвеня і пройдзе пад дэвізам «Ідзём у супакоі Хрыста».

Урачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай сёлета пройдуць 1–2 ліпеня.

У гэтым годзе пасля двухгадовага перапынку, выкліканага пандэмічнымі абмежаваннямі, з розных куткоў Беларусі ў Будслаў зноў пойдуць пілігрымы.

Пешую пілігрымку з Мінска арганізуюць ксяндзы хрыстусоўцы, якія нясуць служэнне ў сталічнай парафіі святога Яна Евангеліста і святога Максімільяна Марыі Кольбэ.

Для ахвотных узяць удзел у пешай пілігрымцы распачалася рэгістрацыя, з праходжэннем якой арганізатары просяць не марудзіць.

Інфармацыйная падтрымка будзе здзейсняцца праз Instagram @minsk_budslau і Facebook @minsk.budslau, таксама створаны тэлеграм-чат для абмеркавання бягучых спраў.

  • Па арганізацыйных пытаннях можна звяртацца да адказных святароў:
Абноўлена 20.06.2022 11:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа