Пошук

09.06.2022 17:17   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

Сёлетнія ўрачыстасці ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай пройдуць 1–2 ліпеня пад дэвізам «Каралева супакою, маліся за нас».

Праграма Будслаўскага фэсту 2022 была зацверджана Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 84-м пленарным Пасяджэнні.

Традыцыйна цэнтральныя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай пройдуць у першую суботу ліпеня і распачнуцца напярэдадні, у пятніцу 1 ліпеня.

У 2018 годзе Будслаўскі фэст быў уключаны ЮНЕСКА ў Рэпрэзентацыйны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва

Увага! У праграме магчымыя змены, пра якія будзе дадаткова паведамлена на партале Catholic.by.

Праграма

1 ліпеня, пятніца

  • 14.00–17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў
  • 18.00 — святая Імша
  • 20.00 — Акафіст у выкананні хора Грэка-Каталіцкай Царквы
  • 20.30 — Марыйныя Нешпары
  • 23.30 — Працэсія са свечкамі з копіяй абраза Маці Божай
  • 24.00 — святая Імша

2 ліпеня, субота

  • 2.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту (на палявым алтары)
  • 2.00 — Літургія ва ўсходнім абрадзе (у касцёле на бочным алтары)
  • 7.00 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 9.00 — Фацімскі ружанец
  • 10.00 — выступы і прэзентацыі (рада па справах сям’і Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, выдавецтва «Pro Christo» і рэдакцыі каталіцкіх СМІ, Дабрачыннае каталіцкае таварыства Caritas)
  • 11.00 — святая Імша і Эўхарыстычная працэсія

На працягу ўсяго фэсту цудадзейны абраз Маці Божай Будслаўскай будзе даступны для ўшанавання вернікамі.

Абноўлена 01.07.2022 11:17
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа