![](/3/images/news/2022/06/2022-06-15-boze_cialo_7.jpg)
У чацвер 16 чэрвеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана нашага Езуса Хрыста, у Гродне пройдзе Эўхарыстычная працэсія па вуліцах горада.
Напачатку ў катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя адбудзецца ўрачыстая святая Імша.
Цэлебрацыя, якую ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, распачнецца ў 18.30.
Пасля літургіі эўхарыстычная працэсія пройдзе па вуліцах горада традыцыйным маршрутам.
Біскуп Аляксандр Кашкевіч запрашае вернікаў гродзенскіх парафій прыняць удзел у працэсіі, каб даць сведчанне сваёй веры для ўсіх жыхароў горада.