Пошук

13.06.2022 09:17   Catholic.by

Рух сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame з радасцю запрашае ўсе хрысціянскія сем’і узяць удзел у пешай сямейнай пілігрымцы ў Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай.

Пілігрымка аднадзённая, выходзіць 1 ліпеня а 10-й гадзіне з вёскі Пузыры Мядзельскага раёна.

Шлях складае каля 15 км.

Праграма пілігрымкі

  • 10.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў пілігрымкі
  • 11.00 — выхад пілігрымкі; спевы
  • 11.10 — Гадзінкі аб Безаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі
  • 11.40 — спевы
  • 11.50 — канферэнцыя «7 атрыбутаў зброі Божай
  • 12.30 — Ружанец у інтэнцыях кожнай сям’і
  • 13.00 — абед; адпачынак
  • 14.00 — забаўляльная праграма для дзяцей «Рыцары Беззаганнай»
  • 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці.
  • 15.20 — сведчанні; спевы
  • 16.00 — канферэнцыя «Малітва сэрцам»
  • 16.30 — Акт прысвячэння сям’і Найсвяцейшай Панне Марыі
  • 17.00 — урачысты уваход у Будслаў пад гімн Маці Божай Мagnificat

Натхнёныя апошнiмi катэхезамi Святога Айца Папы Францішка, арганiзатары пiлiгрымкi заклiкаюць запрасiць у дарогу бабуль i дзядуль.

Тэма сёлетняй сямейнай пілігрымкі — «Рыцары Беззаганнай».

Як заўсёды для дзяцей будзе арганізавана спецыяльная забаўляльная праграма. Мамы з маленькімі дзецьмі змогуць удзельнічаць у пілігрымцы ў ролі аніматараў на прыпынку або ў дапамозе на кухні.

Арганізатары звяртаюць увагу на тое, што будзе пастаяннае транспартнае і медыцынскае суправаджэнне.

Запісацца ў пiлiгрымку можна на сайце Руху сужэнскай духоўнасці Equipes Notre-Dame ТУТ>>>

Тэлефон для даведак: +375 (44) 719 82 43 — Алiна і Максім Угорыч

 

Абноўлена 30.06.2022 13:01
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця