Пошук

09.06.2022 17:22   Паводле: sdb.by / Catholic.by

Салезіянская моладзевая евангелізацыйная пілігрымка вырушыць 26 чэрвеня са Смаргоні і завершыцца 2 ліпеня ў Будславе на ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай.

Арганізатары звярнуліся па дазвол на правядзенне пілігрымкі да кампетэнтных уладаў, які спадзяюцца неўзабаве атрымаць. Пілігрымка адбудзецца толькі пры наяўнасці дазволу.

Плануецца, што за шэсць дзён пілігрымкі яе ўдзельнікі пешкі пераадолеюць 105 кіламетраў, паўдзельнічаюць у рэкалекцыях, будуць працаваць у групах, убачаць прыгожыя краявіды нашай Бацькаўшчыны і занясуць свае інтэнцыі да Маці Божай Будслаўскай!

  • Умовы ўдзелу ў пілігрымцы:
    • узрост ад 14 да 35 год
    • стан здароўя дазваляе ісці пешшу шэсць дзён запар у паходных умовах
    • жаданне быць святым
  • Пры сабе неабходна мець:
    • зручны абутак
    • заплечнік
    • рэчы асабістай гігіены
    • паходны посуд
    • спальнік
    • дажджавік
    • намёт ці месца ў намёце на некалькі асоб.

Арганізатары асаблівым чынам нагадваюць пра сціплы стыль адзення падчас пілігрымкі.

  • Анлайн-рэгістрацыя для ўдзельнікаў ТУТ>>>

Рэгістрацыя працягваецца да 20 чэрвеня ўключна.

Па пытаннях удзелу можна звяртацца па тэл.:

Абноўлена 10.06.2022 14:59
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа