Пошук

02.06.2022 13:41   Catholic.by

У панядзелак 6 чэрвеня, ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Касцёла, Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Антэ Ёзіч узначаліць цэлебрацыю святой Імшы ў касцёле святога Сымона і святой Алены ў Мінску, падчас якой будзе маліцца за мір ва ўсім свеце.

Прадстаўнік Папы Францішка ў нашай краіне наведае Чырвоны касцёл па запрашэнні пробашча парафіі ксяндза каноніка Уладзіслава Завальнюка ў першую гадавіну благаслаўлення копій цудадзейных абразоў Маці Божай з Марыйных санктуарыяў Беларусі. Нунцый будзе маліцца аб міры перад гэтымі іконамі, якія за мінулы год пасля здзейсненага ім благаслаўлення перэгрынавалі ўздоўж межаў Беларусі і наведалі шмат парафій у розных кутках краіны.

Пачатак святой Імшы ў 19.00.

На YouTube канале парафіі святога Сымона і святой Алены ў Мінску, а таксама ў эфіры «Радыё Марыя» будзе весціся прамая трансляцыя цэлебрацыі.

Пасля Імшы ў святыні прагучаць Марыйныя і іншыя рэлігійныя спевы ў выкананні парафіяльнага хору «Голас Душы».

Ушанаваць Маці Божую ў Яе цудадзейных абразах сталічныя вернікі і ўсе ахвотныя могуць штодня ў Чырвоным касцёле (вул. Савецкая, 15) да 9 чэрвеня з 7-і гадзін раніцы да 21-й гадзіны ўвечары.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.