11 чэрвеня ў парафіі Святога Духа на Альшанцы ў Гродне пройдуць духоўныя практыкаванні для мужчын на тэму «Утрымаць Пасху», якія правядзе ксёндз Яўген Амасёнак, вікарый гродзенскай катэдральнай парафіі святога Францішка Ксавэрыя.
Арганізатарам рэкалекцый выступае супольнасць «Мужчыны святога Юзафа».
«Перажыванне Пасхі — гэта вяршыня духоўнага жыцця, таму хочацца досвед сустрэчы з Уваскрослым Хрыстом „утрымаць“ як мага дольш у нашым жыцці. Падчас духоўных практыкаванняў задумаемся напачатку, чаму ж так складана жыць Уваскрасеннем кожны дзень, і прыйдзем да таго, што менавіта ў штодзённасці мы сустракаем Уваскрослага Хрыста.
Але чаму ж так складана працягнуць гэты момант сустрэчы, і што нам можа перашкодзіць у пошуку асабістых адносін з Богам?» — прапануюць паразважаць арганізатары рэкалекцый.
Для гэтага яны запрашаюць мужчын паспрабаваць «выплысці на глыбіню», бо толькі там можна адшукаць адзіны сэнс хрысціянскага жыцця і ўмацаваць непаўторную сувязь з Панам.
Праграма рэкалекцый
- 11.00 – малітва і ўступная канферэнцыя «Для пазнання Бога перш неабходна пазнаць сябе»
- 11.50 – перапынак
- 12.00 – канферэнцыя «Мастацтва супрацьстаяць злу, або патрэба ў духоўным распазнанні»
- 12.50 – абед
- 13.40 – канферэнцыя «Што я вазьму з сабой, або сем спосабаў утрымаць Пасху»
- 14.30 – абмеркаванне, пытанні
- 15.30 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
- 15.45 – кава-паўза
- 16.15 – адарацыя, магчымасць прыступіць да споведзі
- 17.00 – святая Імша
- Дадатковая інфармацыя па тэл.:
- +375 (33) 624 42 85 – Павел
- +375 (33) 621 66 56 – Віталій,
- +375 (44) 733 71 67 – Viber
- Рэкамендаваны памер ахвяравання для ўдзелу (уключна з харчаваннем) – 20 руб.
- Тыя, хто не мае магчымасці ўдзельнічаць ва ўсёй праграме, можа далучыцца да паасобных пунктаў у зручны час.
- З сабой, па магчымасці, варта мець Біблію, малітоўнік, сшытак, ручку.