Пошук

18.05.2022 16:41   Catholic.by

У суботу 21 мая ў рэкалекцыйным доме святога Язэпа ў Воршы пройдзе счарговая сустрэча «Вінаградніка».

«Вінаграднік» — гэта не звычайныя рэкалекцыі і не курсы Бібліі. Гэта духоўная прастора ўзрастання ў веры і цнотах, трывання ў Езусе, як у сапраўднай Лазе, і асабістых адносінаў з Айцом — сапраўдным Вінаградарам.

«Духоўная сям’я. Хто мой брат і сястра?» — тэма «Вінаградніка», які пройдзе 21 мая.

«Вельмі часта даводзіцца чуць, што ўсе людзі на планеце — гэта браты і сёстры, бо ўсе паходзяць ад Адама і Евы. З аднаго боку, нібыта гэта і праўда, але з іншага боку Біблія ў многіх момантах паказвае нам, што з некаторымі нельга садзіцца за адзін стол і падаваць рукі. А вучэнне Хрыста выразна пакажа нам, што духоўная сям’я — гэта далёка не ўсе людзі на Зямлі», — адзначаецца на старонцы рэкалекцыйнага дома святога Язэпа ў Воршы ў сацыяльнай сетцы facebook.

  • Пачатак сустрэчы ў 10.30, заканчэнне ў 21.00.
  • Тэл. для запісу: +375 (29) 500 40 88 — Марыя
  • Адрас: г. Орша, вул. Савецкая, 6.
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця