Пошук

18.05.2022 12:46   Catholic.by

З 27 па 28 чэрвеня адбудзецца XII Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Дэвіз сёлетняй Парафіяды — «Супакой і дабро».

Парафіяда — праект, заснаваны на старажытнагрэчаскай трыядзе «святыня – тэатр – стадыён», што аб’ядноўвае духоўны, культурны і спартыўны элементы.

  • Першы дзень Парафіяды пройдзе ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Гродна-Дзевятоўка), другі дзень — на стадыёне ЦСК «Нёман».
  • Арганізатары забяспечваюць удзельнікам харчаванне, выхаваўча-рэлігійную, культурную і спартыўную праграму.
  • У гэтым годзе ўдзельнікі павінны будуць самі паклапаціцца пра пражыванне (начлег).
  • Элемент «святыня» ўключае біблійны конкурс, конкурс рэлігійнай песні «Sacro Song», конкурс ведаў па гісторыі і жыцці Касцёла.
  • Элемент «тэатр» — конкурс малюнка, конкурс «Музыка — маё жыццё», конкурс малых тэатральных форм.
  • Элемент «стадыён» — бег 60 м, бег 100 м, бег 400 м, бег 800 м, скачкі ў даўжыню з разбегу, кіданне мяча, бадмінтон, настольны тэніс, шашкі, валейбол, футбол.
  • Узрост удзельнікаў — 10–19 гадоў, хлопцы і дзяўчаты.
    • Катэгорыя «A» — 2009–2012 г. нар.
    • Катэгорыя «B» — 2006–2008 г. нар.
    • Катэгорыя «C» — 2003–2005 г. нар.
  • Узнос удзельніка — 5 р.
  • Максімальная колькасць удзельнікаў ад адной парафіі — 8 чалавек +1 апякун (ад парафіі можа быць і меншая група).
  • Кожны ўдзельнік павінен мець з сабой дакумент, які падцвярджае яго асобу (ідэнтыфікацыйная карта, пашпарт або пасведчанне аб нараджэнні ці іх ксеракопія: старонкі 31–33 пашпарта)
  • Пацвердзіць уздел у парафіядзе неабходна да 31 мая па тэл.:
  • За парушэнне правіл удзельніка ў трыядзе «святыня — тэатр — стадыён», а таксама за неадпаведныя паводзіны арганізатары маюць права дыскваліфікаваць удзельніка або цэлую групу з Парафіяды
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця