Пошук

12.05.2022 17:41   Grodnensis.by

У мінулую нядзелю, якая ў Касцёле традыцыйна называецца нядзеляй Добрага Пастыра, распачаўся Тыдзень малітваў аб пакліканнях да святарства і кансэкраванага жыцця.

На заканчэнне гэтага тыдня 14–15 мая ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбудзецца малітоўная сустрэча для хлопцаў (пачынаючы з 11 класа) і мужчын. Арганізатары сардэчна запрашаюць да ўдзелу.

Пасланне Папы Францішка на 59-ы Сусветны дзень малітваў аб пакліканнях мае назву «Пакліканыя да будаўніцтва чалавечай сям’і». Гэтай тэме будзе прысвечана сустрэча ў Гродне.

Пачатак сустрэчы ў суботу 14 мая ў 17.00, заканчэнне ў нядзелю пасля Імшы ў 12.00.

Запіс і падрабязная інфармацыя па тэлефонах:

+375 (29) 663 56 05
+375 (33) 689 10 39 — ксёндз Ян

Абноўлена 12.05.2022 17:42
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа