Пошук

08.04.2022 20:20   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

У Вялікую сераду 13 красавіка на цвінтары касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску пройдзе набажэнства Крыжовага шляху з удзелам вернікаў усіх каталіцкіх парафій сталіцы.

  • Пачатак набажэнства ў 18.00.
  • Пасля заканчэння Крыжовага шляху адбудзецца святая Імша, цэлебрацыю якой узначаліць арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч.

Пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску ксёндз канонік Юрый Санько ад імя парафіянаў запрашае ўсіх ахвотных далучыцца да набажэнства і супольнай малітвы за мір.

Абноўлена 08.04.2022 20:24
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.