Пошук

28.03.2022 10:41   Catholic.by

Сёстры кармэліткі Дзіцяткі Езуса запрашаюць моладзь 15+ на велікапосную сустрэчу ў Гудагай, якая пройдзе з 1 па 3 красавіка.

Тэма малітоўнай сустрэчы — «Выбіраю жыццё».

У мястэчку Гудагай, што размешчана ў маляўнічым куточку на Астравеччыне, знаходзіцца санктуарый Маці Божай Шкаплернай, пры якім дзейнічаюць два кляштары: айцоў кармэлітаў босых і сясцёр кармэлітак Дзіцяткі Езуса.

Малітоўная сустрэча ў такім незвычайным месцы — выдатная магчымасць для юнакоў і дзяўчат паглыбіць сяброўства з Езусам і Марыяй, а таксама знайсці новых сяброў сярод сваіх аднагодкаў.

Запіс і дадатковая інфармацыя па тэл.:

+375 (29) 884 39 67 — сястра Ідалія

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця