Пошук

23.03.2022 10:17   Catholic.by

У адказ на запрашэнне Папы Францішка далучыцца да чыну прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі, які Святы Айцец здзейсніць 25 сакавіка, у мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі адбудзецца адпаведнае набажэнства з удзелам арцыбіскупа Станеўскага.

Ва ўрачыстасць Звеставання Пана а 17-й гадзіне па цэнтральнаеўрапейскім часе (а 19-й па мінскім) падчас пакаяннага набажэнства ў базыліцы святога Пятра Папа Францішак прысвеціць увесь свет, а асабліва Украіну і Расію, Беззаганнаму Сэрцу Марыі.

Набажэнства пройдзе ў еднасці з мясцовымі Касцёламі на ўсіх кантынентах, у тым ліку ў Беларусі.

З адпаведным Зваротам выступілі каталіцкія біскупы нашай краіны.

Пробашч мінскай архікатэдральнай парафіі ксёндз канонік Антоній Клімантовіч ад імя вернікаў супольнасці сардэчна запрашае ўсіх ахвотных далучыцца ў гэты дзень да супольнай адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту і малітоўнага чування, а таксама пакутнага набажэнства Крыжовага шляху ў інтэнцыі міру ў свеце і аб навяртанні Расіі, Украіны і Беларусі.

Праграма набажэнства

  • 13.00 — пачатак Адарацыі
  • 17.45 — пакутнае набажэнства (Крыжовы шлях)
  • 18.30 — святая Імша; цэлебрацыю ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі
  • 19.00 — адмысловае набажэнства з чынам прысвячэння Расіі і Украіны Беззаганнаму Сэрцу Марыі

На партале Catholic.by будзе весціся прамая трансляцыя набажэнства з мінскай архікатэдры.

Абноўлена 23.03.2022 10:19
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця