Пошук

18.03.2022 14:28   Catholic.by

Кожную нядзелю Вялікага посту ў катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску адбываецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і малітоўнае чуванне ў інтэнцыі міру і аб навяртанні Расіі, Украіны і Беларусі.

Важна, каб у малітве за мір, да якой заклікае ўсіх католікаў Папа Францішак, ўдзельнічала як мага больш людзей.

Тыя, хто не мае магчымасці быць у архікатэдры, можа далучыцца да малітвы дзякуючы трансляцыі на Сatholic.by.

Адарацыя распачынаецца пасля святой Імшы а 13-й гадзіне і працягваецца да 18.00.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.