Пошук

26.02.2022 11:05   Catholic.by
Фота: Парафія Св.Яна Паўла II у Смаргонi / Вк

26 лютага ў смаргонскай парафіі святога Яна Паўла ІІ адбудзецца адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту ў інтэнцыі міру і згоды ва Украіне і ва ўсім свеце.

Вернікі маладой каталіцкай супольнасці разам са сваім пробашчам ксяндзом Яўгенам Учкуронісам будуць таксама маліцца аб плённым перажыванні Вялікага посту, які распачнецца на наступным тыдні.

У парафіі цяпер знаходзяцца копіі цудадзейных абразоў Маці Божай з марыйных санктуарыяў Беларусі, і ў адпаведнасці з праграмай іх перэгрынацыі ў Смаргоні, сённяшні дзень прысвечаны гісторыі і духоўнаму значэнню абраза Маці Божай Барунскай, якую здаўна ўшаноўвалі пад тытулам Суцяшальніцы засмучаных.

  • Пачатак адарацыі — у 20.00.
  • Пасля заканчэння набажэнства для ўсіх удзельнікаў адбудуцца «запусты» перад Вялікім постам з пачастункам традыцыйнымі пончыкамі.
Абноўлена 26.02.2022 11:29
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця