15 лютага, у аўторак, прыпадае першая гадавіна смерці айца Казіміра Жыліса, езуіта. З гэтай нагоды ў катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя ў Гродне адбудзецца святая Імша за памерлага святара.
Цэлебрацыю ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Пачатак Імшы ў 12.00.
Перад святой Імшой (у 11.40) у гродзенскай катэдры адбудзецца паказ фільма пра жыццё і дзейнасць айца Казіміра Жыліса SI.