Пошук

15.02.2021 22:07   Catholic.by

Супольнасць Таварыства Езуса ў Беларусі і Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляюць, што 15 лютага на 76-м годзе жыцця адышоў у вечнасць айцец Казімір Жыліс, езуіт.

Казімір Жыліс нарадзіўся 4 сакавіка 1945 года ў вёсцы Лігінішкіс Уцянскага павету Літвы.

Скончыў Каўнаскую духоўную семінарыю, прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 17 красавіка 1973 года.

З 1983 па 2001 гады быў пробашчам парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Індуры (дэканат Гродна-Захад). З 2001 года нёс душпастырскае служэнне ў Гродне як капелан у вязніцы і літоўскай супольнасці вернікаў, быў дырэктарам відэастудыі Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама займаўся душпастырствам цвярозасці.

Пахавальная святая Імша адбудзецца ў пятніцу 19 лютага ў санктуарыі святога Андрэя Баболі ў Варшаве (вул. Ракавецкая, 61).

Пачатак прамой трансляцыі ў 12.15 (па Мінскім часе).

Жалобная працэсія да пахавальні айцоў езуітаў вырушыць у 14.40 (па Мінскім часе) ад IV брамы Павонзкаўскіх могілак — самага вядомага і старажытнага некропаля Варшавы.

Вечны адпачынак дай яму, Пане…

Абноўлена 19.02.2021 08:26
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.