Пошук

23.06.2026 10:18   Тэкст: Ангеліна Болбат / Фота: Генадзь Ярмаліцкі, Пухавіцкія навіны / Паводле: catholicminsk.by

22 чэрвеня група моладзі з парафіі святога Антонія Падуанскага ў Мар’інай Горцы удзельнічала у раённых мерапрыемствах прысвечаных Дню усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народу.

Мітынг-рэквіем распачаўся ў 12.00 пры мемарыяле воінам-танкістам 8 гвардзейскага корпуса.

Пасля ускладання кветак і «Агульнабеларускай хвіліны памяці» вырушыў аўтапрабег па Пухавіцкім раёне. Траса аўтапрабегу праходзіла па месцах спаленых нямецка-фашысцкімі захопнікамі вёсак. Асноўная частка удзельнікаў з мар’інагорскай парафіі — гэта члены ваенна-патрыятычнага клуба «Чорны Ліс». Агульная адлегласць, якую праехалі удзельнікі дзяржаўнай акцыі, складае каля 115 кіламетраў.

Апошнім пунктам падарожжа быў аграгарадок Гарэлец, дзе, падобна як і ў іншых месцах, удзельнікі аўтапрабегу запальвалі знічы і маліліся пры брацкай магіле воінаў і удзельнікаў антыфашысцкага супраціўлення.

Адметнай гістарычнай рысай мясцовасці Гарэлец з’яўляецца тое, што 7 лістапада 1942 года, у гонар 25-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі, партызаны 2-й Мінскай партызанскай брыгады і мясцовыя жыхары пад носам акупантаў правялі тут паўнавартасны парад, у якім удзельнічала каля 1200 чалавек. Гэта адзіны у гісторыі Вялікай Айчыннай вайны паўнавартасны ваенны парад на глыбока акупаванай тэрыторыі.

У гэтай мясцовасці ёсць музей «Партызанская слава», які гасцінна адчыніў дзверы для удзельнікаў аўтапрабегу.

Напрыканцы мерапрыемства маладыя вернікі, падобна як і усе іншыя удзельнікі, падсілкаваліся салдацкай кашай і гарбатай.

Абноўлена 23.06.2026 10:49
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа