Пошук

08.11.2024 10:50   Тэкст: Марыя Радзюк / Фота: Валерый Вернікоускі / Catholic.by

7 лістапада вернікі парафіі святога Антонія з Мар’інай Горкі (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, Барысаўскі дэканат) узялі ўдзел у традыцыйнай восеньскай акцыі па добраўпарадкаванню тэрыторыі.

Сёлета падчас актавы малітваў за памерлых мар’інагорскія парафіяне на чале са сваім пробашчам, ксяндзом Генрыхам Кучынскім, працавалі на адных з найстарэйшых могілак Пухавіцкага раёна, размешчаных на так званай Сарафінавай гары, што непадалёк ад вёскі Суцін. Тут можна сустрэць надмагільныя камяні-помнікі з датай пахавання 1810 года.

Распачалі працу малітвай за памерлых, да якой асаблівым чынам заахвочвае вернікаў Касцёл у гэтыя дні.

У прыгожым восеньскім лесе, сярод магіл продкаў, працавалі пад кіраўніцтвам святара 8 мужчын і 3 жанчыны.

Гэта ўжо не першая такая акцыя, якая праводзіцца ў парафіі. У мясцовых парафіянаў ёсць надзея, што і ў будучыні традыцыя па добраўпарадкаванню могілак будзе працягвацца.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа