Пошук

12.11.2026 16:08   grodnensis.by

14 лістапада ў гродзенскай катэдры святога Францішка Ксавэрыя пройдзе цырымонія заканчэння Першага Сіноду Гродзенскай дыяцэзіі. Удзел у ёй прыме Апостальскі нунцый ў Беларусі арцыбіскуп Іньяцыё Чэффаліа.

Цырымонія пачнецца ў 11.00. Спачатку прысутным распавядуць аб працы Сіноду і азнаёмяць з яго статутамі. У 12.00 адбудзецца Імша з удзелам Апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Іньяцыё Чэффаліа і беларускіх каталіцкіх іерархаў.

Біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй запрашае на цырымонію ўсіх святароў, кансэкраваных асобаў і свецкіх вернікаў дыяцэзіі.

«Прашу вас узяць удзел у гэтай падзеі, важнай і гістарычнай для ўсёй нашай дыяцэзіяльнай супольнасці, каб падзякаваць Богу Усемагутнаму за сінадальны шлях і даручыць нашу дыяцэзію Божаму Провіду, апецы Маці Божай Міласэрнасці і ўсіх святых і благаслаўлёных нашай зямлі»,

— піша біскуп у звароце да вернікаў дыяцэзіі.

Сінод быў скліканы ў 2017 годзе біскупам Аляксандрам Кашкевічам, праходзіў пад дэвізам «Жыць Евангеллем».

Абноўлена 12.11.2026 16:52
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця