Пошук

10.02.2022 14:44   Grodnensis.by / Catholic.by
Фота: Дзмітрый Іўчанка / fotobel.by

10 лютага ў касцёле Хрыста Валадара Сусвету ў Азёрах (дэканат Гродна-Усход) адбудзецца святая Імша ў інтэнцыі спачылага ксяндза Пятра Марцінца CMF, у мінулым — пробашча гэтай парафіяльнай супольнасці.

Цэлебрацыю ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Пачатак у 18.00.

Ксёндз Пётр Марцінец CMF належаў да законніцкай супольнасці місіянераў клярэтынаў і ахвярна служыў у азёрскай парафіі на працягу 17 гадоў. Спачылы святар таксама быў душпастырам парафій Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі ў Жытомлі і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Кашубінцах.

Ксёндз Пётр Марцінец CMF адышоў у вечнасць 6 лютага на 79-м годзе жыцця. Пахаванне адбудзецца ў пятніцу 11 лютага ў парафіі святога Марціна ў Пачыне (Польшча).

Абноўлена 10.02.2022 14:46
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця