Пошук

07.02.2022 17:25   Catholic.by

Супольнасць місіянераў клярэтынаў на Беларусі і Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляюць, што ўвечары 6 лютага на 79-м годзе жыцця адышоў у вечнасць ксёндз Пётр Марцінец CMF.

Ксёндз Пётр Марцінец CMF нарадзіўся 13 мая 1943 г. у Аполі (Польшча). У 1971 г. скончыў Папскую семінарыю ў Вроцлаве. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 29 чэрвеня 1972 г. у Аполі.

Спачылы амаль 50 гадоў пражыў у святарстве і значную частку гэтага часу прысвяціў пастырскаму служэнню ў Гродзенскай дыяцэзіі.

На працягу 17-і гадоў ксёндз Пётр Марцінец быў пробашчам парафіі Хрыста Валадара Сусвету ў Азёрах, душпастырам парафій Беззаганнага Сэрца Найсвяцейшай Панны Марыі ў Жытомлі і Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Кашубінцах (дэканат Гродна-Усход). Некалькі гадоў святар быў таксама дэканам дэканату Гродна-Усход і спаведнікам семінарыстаў, святароў і кансэкраваных асоб.

Пахавальная Імша адбудзецца ў пятніцу 11 лютага ў 12.00 па мясцовым часе ў парафіі святога Марціна ў Пачыне, Польшча (вул. Вейскa, 67, 44-174, Пачына).

Вечны адпачынак дай яму, Пане…

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця