
У суботу 19 лютага з Мінска ў Росіцу скіруецца аўтобусная пілігрымка для ўдзелу ў зімовых урачыстасцях у гонар благаслаўлёных святароў, мучанікаў Другой сусветнай вайны.
Пілігрымку арганізуе сталічная парафія Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, у якой нясуць душпастырскае служэнне святары з супольнасці марыянаў.
Далучыцца да пілігрымкі могуць усе ахвотныя.
- Выезд з Мінска ад станцыі метро «Усход» у 6.30
- Вяртанне ў Мінск каля 21.00
Прыблізны кошт праезду — 40 рублёў (для дзяцей бясплатна, студэнтам зніжкі).
Запіс па тэл.:
+375 (33) 601 78 50 — Людміла Смыковіч