Пошук

08.02.2022 10:20   Паводле: viartannie.org / Catholic.by
Фота Кацярыны Лаўрыненка

У суботу 19 лютага ў Росіцы адбудуцца зімовыя ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры, святароў марыянаў, мучанікаў Другой сусветнай вайны.

Вёска Росіца Верхнядзвінскага раёна вядомая выключным прыкладам гераізму веры на нашай зямлі.

Тут у 1943 годзе двое святароў марыянаў добраахвотна аддалі сваё жыццё за веру, ідучы на смерць разам са сваімі парафіянамі, жыўцом спаленымі нацысцкімі карнікамі.

Штогод тут адбываюцца ўрачыстасці ў памяць аб гэтым сведчанні веры.

Праграма

  • 11.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту з магчымасцю споведзі
  • 12.00 – святая Імша (цэлебруе біскуп Віцебскі Алег Буткевіч)
  • 13.30 – працэсія на месца мучаніцтва і заканчэнне ўрачыстасцяў
  • пасля працэсіі ўсім ахвотным будзе прапанавана гарачая гарбата і невялікі пачастунак

У сувязі з сітуацыяй пандэміі каранавірусу арганізатары просяць усіх, хто прыбывае ў Росіцу, захоўваць масачны рэжым і сацыяльную дыстанцыю.

На зімовыя ўрачыстасці ў Росіцу скіруецца аўтобусная пілігрымка з Мінска>>>

Увага! Паколькі Росіца знаходзіцца ў памежнай зоне, усім удзельнікам неабходна мець пры сабе пашпарт.

Абноўлена 08.02.2022 10:51
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця