Пошук

19.01.2022 09:59   Grodnensis.by
Фота Grodnensis.by

У суботу 22 студзеня ў межах Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў у гродзенскай катэдральнай базыліцы святога Францішка Ксавэрыя пройдзе экуменічнае набажэнства з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій.

Як паведамляе Grodnensis.by, малітву ўзначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

Пачатак у 18.00.

Традыцыйна Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянаў праходзіць ва ўсім свеце з 18 па 25 студзеня.

Сёлета яго тэмай сталі словы з Евангелля паводле Мацвея: «Мы бачылі зорку Ягоную на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму» (Мц 2, 2).

Матэрыялы на сёлетні Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянаў былі падрыхтаваныя Радай Касцёлаў Блізкага Усходу і зацверджаны Сусветнай Радай Касцёлаў і Папскай радай спрыяння хрысціянскаму адзінству.

  • Матэрыялы Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў ТУТ>>>
Абноўлена 21.01.2022 12:55
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа