Пошук

14.01.2022 17:37   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

У суботу 22 студзеня ў мінскім катэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў межах Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў пройдзе экуменічнае набажэнства з удзелам прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій.

Малітву ўзначаліць біскуп Юрый Касабуцкі, Генеральны выкарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Пачатак у 19.15.

Экуменічнаму набажэнству ў галоўнай святыні Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі будзе папярэднічаць святая Імша ў інтэнцыі адзінства хрысціянаў, якая распачнецца ў 18.30.

Традыцыйна Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянаў праходзіць ва ўсім свеце з 18 па 25 студзеня.

Сёлета яго тэмай сталі словы з Евангелля паводле Мацвея: «Мы бачылі зорку Ягоную на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму» (Мц 2, 2).

Матэрыялы на сёлетні Тыдзень малітваў аб адзінстве хрысціянаў былі падрыхтаваныя Радай Касцёлаў Блізкага Усходу і зацверджаны Сусветнай Радай Касцёлаў і Папскай радай спрыяння хрысціянскаму адзінству.

  • Матэрыялы Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў ТУТ>>>

Тэмы паасобных дзён Тыдня малітваў аб адзінстве хрысціянаў на 2022 год гучаць наступным чынам:

  • 1-ы дзень, 18 студзеня: «Мы бачылі зорку Ягоную на ўсходзе» (Мц 2, 2)
    Падымі нас і прыцягні да свайго дзівоснага святла
  • 2-і дзень, 19 студзеня: «Дзе народжаны Кароль юдэйскі?» (Мц 2, 2)
    Пакорнае кіраванне разбурае муры і будуе з любоўю
  • 3-і дзень, 20 студзеня: «Пачуўшы гэта, кароль Ірад занепакоіўся, і ўвесь Ерузалем з ім » (Мц 2, 3)
    Прысутнасць Хрыста пераварочвае свет дагары нагамі
  • 4-ы дзень, 21 студзеня: «І ты, Бэтлеем <…> нічым не меншы » (Мц 2, 6)
    Хоць малыя і церпячыя, ні ў чым не маем нястачы
  • 5-ы дзень, 22 студзеня: «Зорка, якую бачылі на ўсходзе, ішла перад імі» (Мц 2, 9)
    Ведзеныя адным Панам
  • 6-ы дзень, 23 студзеня: «Убачылі Дзіця з Марыяй, Маці Яго. Упаўшы, пакланіліся Яму» (Мц 2, 11)
    Сабраныя ў праслаўленні вакол Аднаго Пана
  • 7-ы дзень, 24 студзеня: «Адчыніўшы скарбніцы свае, ахвяравалі Яму дары: золата, кадзіла і міра» (Мц 2, 11)
    Дары супольнасці
  • 8-ы дзень, 25 студзеня: «Адышлі ў сваю краіну іншай дарогай» (Мц 2, 12)
    Мінаючы вядомыя дарогі падзелу да новых Божых сцежак
Абноўлена 22.01.2022 17:52
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.