Пошук

05.01.2022 19:05   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: christianunity.va

З 21 па 24 лютага ў Навагрудку пры парафіі святога Міхала Арханёла адбудуцца чатырохдзённыя рэкалекцыі для святароў.

Духоўныя практыкаванні правядзе ксёндз Аляксандр Жарнасек МІС, пробашч парафіі Святой Тройцы ў Росіцы — месцы мучаніцкай смерці ад рук гітлераўцаў святароў марыянаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры.

  • Пачатак рэкалекцый — 21 лютага, панядзелак, 12.00;
  • Заканчэнне рэкалекцый — 24 лютага, чацвер, 14.00.

У рэкалекцыях могуць браць удзел святары з усіх дыяцэзій Беларусі.

Запісацца на рэкалекцыі і атрымаць дадатковую інфармацыю можна па тэл.:

+375 (33) 307 71 34 — ксёндз Юрый Жэгарын

або напісаць на электронную пошту:

nowogrudec@gmail.com

Абноўлена 05.01.2022 19:05
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа