З 14 па 16 студзеня пры парафіі Святога Міхала Арханёла ў Навагрудку пройдзе рэкалекцыйны курс «Назарэт» на тэму «Знаёмячыся з Духам Святым», які правядзе ксёндз Аляксандр Жарнасек, марыянін.
Курс «Назарэт» — гэта рэкалекцыі, якія грунтуюцца, перш за ўсё, не столькі на пачутых канферэнцыях, колькі на асабістай працы з атрыманым матэрыялам і Словам Божым. Дынаміка курсу звязана з асабістымі пошукамі і працай.
Праграма курса
- 14 студзеня, пятніца
- 18.00 — святая Імша
- 19.00 — вячэра
- 20.00 — адарацыя, споведзь
- 21.00 — уводзіны
- 15 студзеня, субота
- 8.00 — снеданне
- 9.00 — медытацыя
- 10.00 — канферэнцыя 1, самастойная праца
- 12.00 — святая Імша
- 13.00 — абед
- 15.00 — канферэнцыя 2, самастойная праца
- 18.00 — вячэра
- 20.00 — адарацыя
- 16 студзеня, нядзеля
- 8.00 — снеданне
- 9.00 — канферэнцыя 3, самастойная праца
- 11.00 Святая Імша
- 12.30 — заканчэнне курса, «Што забіраю з сабой?»
- 13.00 — абед
Месца правядзення курса — парафія Святога Міхала Арханёла, г. Навагрудак, вул. Савецкая, 2.
Кантактны нумар для дадатковай інфармацыі і запісу на рэкалекцыйны курс «Назарэт»:
+375 (44) 771 99 83 — Марына
або на электронную скрыню: nowogrudec@gmail.com