Пошук

18.11.2021 10:09   Catholic.by
Стварэнне жанчыны. Фрагмент трыпціха «Сад зямных асалодаў». Мастак Геранім Босх / Рinterest

З 19 па 21 лістапада ў парафіі святога Казіміра ва Уселюбе, што на Навагрудчыне, адбудуцца рэкалекцыі на тэму «Жаноцкасць: Божы дызайн».

Рэкалекцыі праводзіць пробашч уселюбскай парафіі ксёндз Віталій Цыбульскі.

Заахвочваючы да ўдзелу ў духоўных практыкаваннях, святар кажа: «Паводле Святого Пісання, жаноцкасць — гэта не проста адна з якасцяў <…>.

Жаноцкасць — гэта сутнасць ідэнтычнасці жанчыны ў адпаведнасці з тым, як яе стварыў Бог.

Яна характарызуецца некалькімі ключавымі фактарамі: прысвячэннем, адносінамі, каштоўнасцю і ўплывам жанчыны.

Тое, у чым жанчына бачыць мэту і сэнс свайго жыцця, ў велізарнай ступені вызначае, якой яна будзе. Біблія кажа, што такой мэтай, перш за ўсё, для жанчыны павінна стаць пабожнасць. Што гэта такое і як пабожнасць у штодзённым жыцці фармуе жаноцкасць — пра гэта і іншае пойдзе гаворка падчас рэкалекцый», — зазначае ксёндз Віталій.

  • Пачатак рэкалекцый — пятніца 19 лістапада, 19.00.
  • Заканчэнне: нядзеля 21 лістапада, 13.30.

Адрас: касцёл святога Казіміра, вул. Чырвонаармейская, 20, а.г. Уселюб, Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць

Кантакт для атрымання дадатковай інфармацыі і запісу:

Паглядзець праграму рэкалекцый на 2021–2022 год ва Уселюбе і дааведацца пра тое, як дабрацца, можна па спасылцы ТУТ>>>

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа