У суботу 4 снежня пры парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (м-н Паўднёвы) пройдуць аднадзённыя адвэнтавыя рэкалекцыі для мужчын.
Духоўныя практыкаванні на тэму «Мужчына падчас Адвэнту. Пяць парад» правядзе пробашч парафіі Святога Духа ў Альшанцы ксёндз Павел Салабуда.
Супольнасць «Мужчыны святога Юзафа», якая выступае арганізатарам рэкалекцый, запрашае ўсіх ахвотных мужчын на пачатку перадкаляднага перыяду радаснага чакання і падрыхтоўкі да сустрэчы з Хрыстом умацаваць сваю веру і атрымаць адказы на тыя пытанні, якія найбольш хвалююць. Падчас духоўных практыкаванняў будзе магчымасць асабістай размовы з ксяндзом псіхолагам.
На думку арганізатараў, Адвэнт — гэта час для мужчынскіх рашэнняў і перамены жыцця.
З гэтай мэтай у межах духоўных практыкаванняў будзе разгледжаны шэраг пытанняў:
- Мужчынскі спосаб прыняць сваю веру.
- Як прыняць сваю сексуальнасць?
- Што такое мужчынскае сяброўства?
- Як атрымаць давер жанчын?
- Як быць добрым сынам і добрым бацькам?
Праграма рэкалекцый
- 10.00 – малітва і ўступная канферэнцыя
- 11.00 – перапынак
- 11.10 – канферэнцыя № 2
- 12.10 – кава-паўза
- 12.40 – абмеркаванне, адказ на пытанні
- 13.40 – абед
- 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
- 15.15 – канферэнцыя № 3
- 16.15 – адарацыя, магчымасць споведзі
- 17.00 – святая Імша з рэкалекцыйным казаннем
Адрас: г. Гродна, вул Цэнтральная, 26.
Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:
+375 (33) 624 42 85 — Павел
+375 (33) 621 66 56 — Віталій
+375 (44) 733 71 67 (Viber).
Кошт удзелу ўключна з харчаваннем — 15 руб.
Для тых, хто не можа ўдзельнічаць ва ўсіх рэкалекцыях, існуе магчымасць далучыцца да ўдзелу ў асобных пунктах праграмы ў адпаведны час.
З сабой па магчымасці трэба мець Біблію, малітоўнік, сшытак і ручку.