З 23 кастрычніка па 27 лістапада ў Беларусі пройдзе дабрачынны марафон «Адбудуем Будслаў разам».
У межах акцыі пройдзе восем канцэртаў арганнай і духоўнай музыкі ў Віцебску, Гродне, Лідзе, Магілёве, Мінску і Пінску. На працягу марафону ў розных святынях Беларусі таксама будзе праводзіцца выстава «Жыццё святога Яна Паўла ІІ».
Праграма дабрачыннага марафону
23 кастрычніка
Архікатэдра Найсвяцейшага Імя Марыі
Мінск, пл. Свабоды, 9
- 20.00 – арганны канцэрт
Выканаўца Дарыюш Гайдукевіч (Польша) з праграмай Florilegium musicum («Музычная анталогія») - выстава «Жыццё святога Яна Паўла ІІ»
24 кастрычніка
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава
Магілёў, вул. Камсамольская, 4
- 16.00 – арганны канцэрт
Выканаўца Дарыюш Гайдукевіч (Польша) з праграмай Florilegium musicum («Музыяная анталогія») - 17.30 – выстава «Жыццё святога Яна Паўла ІІ»
- 18.30 – святая Імша
7 лістапада
Касцёл святой Барбары
Віцебск, вул. Ленінградская, 27
- 12.00 – святая Імша
- 13.00 – канцэрт хору «Голас Душы» (Мінск) і хору «Cantus Cordis» (Мінск)
- выстава «Жыццё святога Яна Паўла ІІ»
7 лістапада
Катэдральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Пінск, вул. Леніна, 18
- 17.00 – арганны канцэрт
выканаўца Кацярына Нікалаева (Мінск) - 19.00 – святая Імша
21 лістапада
Трансляцыя на партале Сatholic.by
- 20.00 – анлайн канцэрт
- Гродна, катэдральная базыліка святога Францішка Ксавэрыя — выступ хору «Залатая Горка» (Мінск)
- Ліда, касцёл Узвышэння Святога Крыжа — арганны канцэрт, выканаўца Ганна Горбач (Мінск)
- Мінск, касцёл Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы — арганны канцэрт, выканаўца Віктар Кісцень (Мінск)
27 лістапада
Касцёл святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл)
Мінск, вул. Савецкая, 15
- 19.00 – святая Імша
- 20.00 – канцэрт хору «Голас Душы» (Мінск) і хору «Cantus Cordis» (Мінск)
- Выстава «Жыццё святога Яна Паўла ІІ»