Пошук

14.10.2021 10:50   Catholic.by

У Красным (Маладзечанскі дэканат) і Касцяневічах (Вілейскі дэканат) з удзелам біскупаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ўшануюць памяць ксяндза Пятра Пятрагі, які адышоў у вечнасць 20 кастрычніка мінулага года.

У першую гадавіну смерці святара памятныя абрады адбудуцца ў Красным, дзе пахаваны ксёндз Пётр Пятрага, а таксама ў Касцяневічах, дзе прайшлі апошнія гады яго душпастырскага служэння.

16 кастрычніка, субота — Краснае

  • 10.00 — святая Імша і благаслаўленне помніка на магіле. Цэлебрацыю ўзначаліць Генеральны вікарый Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Юрый Касабуцкі.

20 кастрычніка, серада — Касцяневічы

  • 12.00 — святая Імша і адкрыццё памятнай дошкі. Цэлебрацыю ўзначаліць Апостальскі адміністратар sede vacante Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец.

На малітву за ксяндза Пятра Пятрагу ў першую гадавіну яго смерці ў Касцяневічы запрашаецца ўсё духавенства Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Абноўлена 15.10.2021 10:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа