Пошук

20.10.2020 20:17   Catholic.by

Курыя Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 20 кастрычніка на 66-м годзе жыцця адышоў у вечнасць ксёндз Пётр Пятрага, пробашч парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Касцяневічах, які таксама здзяйсняў душпастырскую апеку над вернікамі парафіі Перамянення Пана ў Сцешыцах (Вілейскі дэканат).

Развітанне са спачылым святаром пройдзе ў в. Касцяневічы Вілейскага раёна 22–23 кастрычніка.

Пахаванне ксяндза Пятра Пятрагі адбудзецца 23 кастрычніка ў в. Краснае Маладзечанскага раёна.

22 кастрычніка, чацвер

  • 18.00 — унясенне цела ў касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Касцяневічах
  • 19.00 — св. Імша (пасля Імшы — магчымасць індывідуальнай малітвы на працягу ночы)

23 кастрычніка, пятніца

  • 10.00 — св. Імша ў Касцяневічах
  • 13.30 — пахавальная св. Імша ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Краснае

Вечны адпачынак дай яму, Пане…

Абноўлена 21.10.2020 12:41
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця