Пошук

21.09.2021 09:52   Grodnensis.by

9 кастрычніка ў касцёле Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах адбудзецца малітоўная сустрэча, прысвечаная сям’і.

Езус сказаў: «Усялякае валадарства, якое падзялілася само ў сабе, спусташаецца, і дом на дом падае»
(Лк 11, 17).

Сям’я — гэта Божы праект, Божая воля, — адзначаюць арганізатары. — Д’ябал змагаецца супраць сям’і, таму што яна створана Богам.

У некаторых краінах зацвердзілі аднаполыя шлюбы. З’явілася паняцце традыцыйнай і «нетрадыцыйнай» сям’і. Прапагандуюцца так званыя «грамадзянскія шлюбы» і пазашлюбныя сувязі.

Многія сем’і перажываюць цяжкасці і крызісы, разводы, праблемы веруючага мужа і няверуючай жонкі ці наадварот.

Многія сужонкі жадаюць мець дзіця, але па нейкіх прычынах патомства не нараджаецца. Таму важна ведаць і казаць пра біблейскія каштоўнасці ў адносінах да сям’і, пра Божую волю і планы адносна сем’яў. Толькі Бог можа даць аб’яўленне пра сапраўдную сям’ю. У Пану праўда, якая змяняе нас, робіць свабоднымі, і тады змяняецца і дом, і сям’я, і ўсё навокал, — лічаць арганізатары сустрэчы ў Мастах.

Праграма сустрэчы

  • 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
  • канферэнцыя
  • 16.30 — сведчанне сужэнскага жыцця
  • 17.00 — святая Імша, пасля Імшы — малітва за сем’і

Асабліва запрашаюцца сем’і, якія жадаюць мець патомства, але па розных прычынах не маюць дзяцей. Запрашаюцца пары, але калі няма такой магчымасці, можа ўдзельнічаць адзін з сужонкаў.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа