17–18 верасня ў Бялынічах на Магілёўшчыне пройдуць агульнабеларускія ўрачыстасці ў гонар 260-й гадавіны каранацыі папскімі каронамі цудадзейнага абраза Маці Божай Бялыніцкай, што адбылася 20 верасня 1761 года.
Рашэнне аб агульнанацыянальным святкаванні фэсту ў гонар Каралевы Беларусі было прынята ў красавіку на 79-м пленарным пасяджэння ККББ. Плануецца, што сёлетні фэст у Бялынічах адбудзецца з удзелам усяго беларускага епіскапату як выраз падзякі Богу за 30 гадоў з моманту аднаўлення касцёльных структур у Беларусі.
Ад імя духавенства, кансэкраваных асоб і вернікаў Магілёўшчыны Біскупскі вікарый для горада Магілёва і Магілёўскай вобласці біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB запрашае святароў, кансэкраваных асоб, вернікаў і ўсіх ахвотных узяць удзел ва ўрачыстасцях у Бялынічах, якія пройдуць пад дэвізам «Каралева Беларусі, маліся за нас».
У першы дзень фэсту ў праграме прадугледжана тэматычная канферэнцыя, якая пройдзе ў малой зале Раённага цэнтра культуры.
Праграма ўрачыстасцяў
- 17 верасня, пятніца
14.00 – канферэнцыя ў Раённым цэнтры культуры (Бялынічы, вул. Савецкая, 20)
Даклады:
- «Адраджэнне іерархічных структур Каталіцкага Касцёла на Беларусі» — арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч
- «Марыйны культ у Беларусі» — ксёндз доктар Уладзімір Гуляй (Ліда)
- «Дзейнасць ордэна кармэлітаў у Бялынічах» — айцец Юрый Кулай OCD
- «Культ Маці Божай Бялыніцкай і каранацыя абраза» — прафесар Зміцер Яцкевіч
16.00 – перапынак на каву
16.30 – канцэрт харавых калектываў
18.00 – святая Імша (у капліцы, вул. Калініна, 37)
- 18 верасня, субота
10.00 – гістарычная экскурсія для ахвотных «Бялынічы пасярод Усходу і Захаду»
12.00 – галоўная адпустовая святая Імша (на палявым алтары на месцы даўніх каталіцкіх могілак на скрыжаванні вуліц Ленінскай і Мічурына)