Пошук

31.08.2021 17:04   Catholic.by
Фота: Аляксандр Бурдзялёў / Facebook

11 верасня ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) адбудзецца благаслаўленне і прэзентацыя адноўленага гістарычнага аргана.

Арган лідскай Фары — апошні такі гістарычны інструмент, пабудаваны на тэрыторыі нашай краіны ў міжваенны перыяд. Ініцыятарам і спонсарам яго аднаўлення выступіў вядомы мецэнат і арганіст-аматар Юрый Зісер (†2020).

Пачатак цырымоніі ў 17.00.

Пасля малітвы і благаслаўлення аргана адбудзецца ўрачысты канцэрт з удзелам:

  • народнага артыста Беларусі, лаўрэата дзяржаўнай прэміі, прафесара БДАМ Ігара Алоўнікава;
  • арганолага Аляксандра Бурдзялёва;
  • арганісткі касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску, старэйшага выкладчыка БДАМ Ганны Горбач;
  • арганісткі лютэранскай кірхі ў Гродне, выкладчыка Гродзенскага музычнага каледжа Веры Латышавай;
  • дапаможнай арганісткі касцёла Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы ў Мінску, студэнткі 4 курса БДАМ Ганны Лабкоўскай;
  • арганіста касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе Івана Бірука (саксафон);
  • загадчыка духавога аддзялення Гродзенскага музычнага каледжа Канстанціна Мазюка (трамбон).

Уваход на канцэрт вольны.

Пасля канцэрту ў 18.30 распачнецца святая Імша.

Абноўлена 01.09.2021 09:45
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.