У нядзелю 29 жніўня ў старажытнай капліцы ў вёсцы Выгаляненты, што ў вішнеўскай парафіі святога Юды Тадэвуша Смаргонскага дэканату (Гродзенская дыяцэзія), адзначаць адпустовую ўрачыстасць Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных.
Адпуст штогод адбываецца традыцыйна ў апошнюю нядзелю жніўня.
У алтары капліцы змешчаны абраз Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных, які лічыцца цудадзейным.
Пачатак адпустовай святой Імшы ў 13.00.
Пробашч вішнеўскай парафіі ксёндз Антоній Казлоўскі ад імя мясцовых вернікаў шчыра запрашае ўсіх ахвотных на супольную малітву.