З 20 па 22 жніўня ў аграгарадку Азёры (дэканат Гродна Усход) пройдуць трохдзённыя рэкалекцыі для мужчын на тэму «Фармаванне сумлення».
Прыгледзецца да свайго сумлення, якое з’яўляецца голасам Бога, што гучыць у душы чалавека, дапаможа ўдзельнікам духоўных практыкаванняў ксёндз Томаш Ксянжкевіч CMF, пробашч парафіі Хрыста Валадара ў Азёрах.
ПРАГРАМА РЭКАЛЕКЦЫЙ
20 жніўня, пятніца
- 20.00 – заезд
- 20.15 – вячэра
- 20.45 – арганізацыйная сустрэча і знаёмства
- 21.00 – уступная конферэнцыя
- 22.00 – прагляд фільму
21 жніўня, субота
- 8.00 – ранішнія малітвы і кароткае разважанне над Божым словам; адарацыя, магчымасць прыступіць да споведзі
- 10.00 – снеданне
- 11.00 — ІІ канферэнцыя
- 12.00 – экскурсія па 200-гадовай дуброве
- 13.00 – абед
- 14.00 – час на адпачынак і асабістую малітву
- 15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
- 15.30 – ІІІ канферэнцыя
- 16.30 – Ружанец
- 17.00 – IV канферэнцыя
- 18.00 – вячэра
- 19.00 – сумесная размова
- 20.00 – актыўны адпачынак на возеры (рыбалка, футбол, шашлык)
22 жніўня, нядзеля
- 7.30 – ранішнія малітвы і кароткае разважанне над Божым словам
- 8.00 – снеданне
- 8.30 – V канферэнцыя
- 10.00 – святая Імша з рэкалекцыйнай навукай
- 11.00 – кава-паўза
- 11.30 – VI канферэнцыя
- 13.00 – абед
- 14.00 – малітва і заканчэнне рэкалекцый
Арганізацыйныя заўвагі
- З сабой, па магчымасці, пажадана мець Біблію, малітоўнік, сшытак, ручку. Для начлегу спатрэбіцца спальнік або пасцельная бялізна, а для адпачынку на возеры — мячы, вуды і г.д.
- На рэкалекцыйную сустрэчу мужчыны могуць прыехаць з сынамі і ўнукамі.
- Пры немагчымасці ўдзельнічаць ва ўсёй трохдзённай праграме, можна ўзяць удзел толькі ў выбраных мерапрыемствах.
- Кошт удзелу з улікам начлегу і харчавання складае 50 руб.; для падлеткаў — 25 руб.
- Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:
+375 (33) 624 42 85 – Павел
+375 (33) 621 66 56 – Віталій
+375 (44) 733 71 67 (Viber)