З 13 па 15 жніўня для аматараў выяўленчага мастацтва пры дамініканскай парафіі святога Казіміра і святой Ядзвігі ў Магілёве пройдзе майстар-клас па іканапісу.
Майстар-клас — гэта каля 20-і гадзін інтэнсіўных заняткаў, падчас якіх пад наглядам і з дапамогай дасведчанага спецыяліста кожны ахвотны зможа сваімі рукамі стварыць невялікую ікону.
На выбар прапануюцца тры кананічныя выявы, сярод якіх ікона Марыі Абранніцы Духа Святога.
Запіс удзельнікаў вядзецца да 9 жніўня па тэлефоне:
+375 (29) 291 92 11 — айцец Раман Шульц ОР
або па звароце на электронную пошту:
schulzop@gmail.com