Новы незвычайны фармат рэкалекцый для дзяўчат, якія цікавяцца манаскім жыццём, прапануе супольнасць Сясцёр святога Дамініка з Мінска.
Падобна да таго, як Езус запрасіў сваіх першых вучняў да сябе: «Ідзіце і ўбачце» (Ян 1, 39), дамініканкі запрашаюць ахвотных дзяўчат некалькі дзён пажыць разам з імі ў мінскім кляштары, каб убачыць штодзённае жыццё сясцёр, паўдзельнічаць у малітвах, працы і духоўных практыках, а таксама ў супольным адпачынку.
Гэтая ўнікальная магчымасць будзе даступнай з 9 па 13 жніўня па адрасе: г. Мінск, вул. Няжданавай, 48.
- З’езд удзельніц рэкалекцый 9 жніўня а 18-й гадзіне.
- Запіс і дадатковая інфармацыя па тэлефоне:
+375 (33) 347 70 67 — сястра Міхаліна