Старшыня Камісіі па справах фармацыі семінарыстаў і святароў пры ККББ біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB паведамляе аб прыёме кандыдатаў на 2021–2022 навучальны год у вышэйшыя каталіцкія духоўныя семінарыі ў Гродне і Пінску. Першы тур экзамену пройдзе ў Мінску ў панядзелак 19 ліпеня.
Працэс падрыхтоўкі да святарства паводле новай праграмы Ratio Fundamentalis Institutionis Sacerdotalis ад 8 снежня 2016 года працягваецца 7 гадоў, уключаючы ў сябе інтэгральную фармацыю: чалавечую, духоўную, інтэлектуальную і пастырскую.
Семінарыя як вышэйшая навучальная ўстанова Рыма-Каталіцкага Касцёла дае неабходныя веды і развівае якасці, патрэбныя для плённага служэння людзям і Касцёлу ў якасці святара.
У працэсе падрыхтоўкі семінарысты ўзрастаюць у веры, будуючы фундамент духоўнага жыцця праз розныя аскетычныя практыкі, і пазнаюць сябе як чалавека на розных узроўнях; вывучаюць філасофскія і тэалагічныя прадметы, а таксама замежныя і класічныя мовы і дапаможныя дысцыпліны.
Акрамя духоўнага фармавання і інтэлектуальнай падрыхтоўкі прадугледжана літургічная практыка ў парафіях. Пасля заканчэння сямігадовай фармацыі кандыдат мае права звяртацца да біскупа з просьбай удзяліць яму сакрамэнт пасвячэння.
ПРЫЁМ ДАКУМЕНТАЎ
- Рэктарат семінарыі ў Гродне
па папярэднім запісе па тэл.: +375 (15) 262 22 22
- тэрмін: 14 чэрвеня – 6 жніўня 2021 г.,
- адрас: г. Гродна, вул. Парыжскай Камуны, 1
- Дакументы прымае дзяжурны святар.
- Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
па папярэднім запісе па тэл.: +375 (29) 553 90 76
- тэрмін: 5 ліпеня – 6 жніўня 2021 г., акрамя нядзель і ўрачыстасцяў
- адрас: г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а
- Дакументы прымае кс. канонік Дзмітрый Пухальскі.
- Віцебская дыяцэзія
па папярэднім запісе па тэл.: +375 (29) 884 54 82
- тэрмін: 14 чэрвеня – 6 жніўня 2021 г., акрамя нядзель і ўрачыстасцяў
- адрас: Віцебская вобл., г. Глыбокае, вул. Савецкая, 1
- Дакументы прымае кс. Мікалай Ціхановіч.
- Рэктарат семінарыі ў Пінску
па папярэднім запісе па тэл. +375 (165) 68 31 57 ці +375 (29) 727 31 98
- тэрмін: 14 чэрвеня – 6 жніўня 2021 г., з 10.00 да 17.00, акрамя нядзель і ўрачыстасцяў
- адрас: г. Пінск, вул. Леніна, 16
- Дакументы прымае кс. рэктар Андрэй Рылка.
УСТУПНЫ ЭКЗАМЕН
Прыём дакументаў і ўступны экзамен для кандыдатаў з усіх дыяцэзій адбудзецца ў два туры па адрасе:
г. Мінск, вул. Кальцова, 153.
- 1-ы тур: 19 ліпеня — падача дакументаў і экзамен (пачатак — 10.00);
- 2-і тур: 9 жніўня — падача дакументаў і экзамен (пачатак — 10.00).
На ўступным экзамене кандыдат павінен паказаць свае веды па асноўных тэмах са Святога Пісання, катэхізіса, гісторыі паўсюднага Касцёла, Касцёла ў Беларусі, дыяцэзіі, актуальнага жыцця Каталіцкага Касцёла.
Кандыдаты ў семінарыю павінны прадставіць наступныя дакументы:
- уласнаручна напісаная заява аб прыняцці ў семінарыю з матывацыяй свайго рашэння;
- уласнаручна напісаная аўтабіяграфія;
- атэстат аб сярэдняй адукацыі альбо дыплом аб заканчэнні іншай навучальнай установы;
- выпускнікі школ: сертыфікаты трох тэстаў ЦТ (цэнтралізаванага тэсціравання):
- беларуская / руская мова;
- замежная мова;
- гісторыя Беларусі / сусветная гісторыя / грамадазнаўства;
- пасведчанне аб хросце;
- пасведчанне аб канфірмацыі;
- пасведчанне аб удзеле ў катэхезе;
- характарыстыка ад пробашча;
- характарыстыка ад катэхета;
- медыцынская даведка для паступлення ў ВНУ (форма 1 здр/у-10);
- пашпарт і яго ксеракопія (старонкі 31–33);
- ваенны білет або прыпісное пасведчанне (яго ксеракопія);
- 4 фотаздымкі 3х4 см.
Па ўсіх пытаннях звяртацца да кс. Паўла Эйсманта, куратара 1 курса Вышэйшых духоўных семінарый у Гродне і Пінску, па тэл.:
+375 (33) 687 19 53 або да святароў, якія прымаюць дакументы ў кожнай дыяцэзіі.