Пошук

15.07.2021 15:17   Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: impegnoeducativo.it

З 30 ліпеня па 1-га жніўня ў Навагрудку пройдуць рэкалекцыі для моладзі ад 16 да 30 гадоў.

«Узяўшы дзяўчынку за руку, Езус сказаў ёй: „Таліта, кум!“, што значыць: „Дзяўчынка, табе кажу, устань!“»

(пар. Мк 5, 1).

Упершыню такія рэкалекцыі супольнасць «Запавет Міласэрнасці» (Przymierze Miłosierdzia) праводзіла для моладзі ў верасні 2019 года ў Мастах.

Рэкалекцыі прызначаны для паглыблення сустрэчы з Панам у веры. Яны маюць свае асаблівасці, дзякуючы якім малады чалавек адкрывае сваё сэрца для любячага Нябеснага Айца. Духоўныя практыкаванні — гэта магчымасць правесці час у супольнасці веруючых людзей са Словам Божым і малітвай.

На жаль тыя, хто ўжо ўдзельнічаў у рэкалекцыях «Таліта кум» у Мастах, не могуць паўторна ўзяць у іх удзел (тады арганізатары патлумачылі ўдзельнікам, чаму гэта так).

На рэкалекцыі запрашаюць моладзь ва узросце ад 16 да 30 гадоў, у тым ліку маладыя сем’і ва ўказаным узросце.

Рэкалекцыі адбудуцца ў рэкалекцыйным доме ў Навагрудку з 30 ліпеня па 1-га жніўня.

Абавязковая рэгістрацыя па тэлефоне:

+375 (29) 586 39 16 — ксёндз Віктар

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.