Пошук

30.08.2019 09:28   Catholic.by
«Уваскрашэнне дачкі Яіра». Мастак Уільям Сіднэй Маўнт / wahooart.com

Калі ўзнікае жаданне збегчы з дому, калі няма паразумення з бацькамі і прыгнятаюць канфлікты з аднагодкамі, рэкалекцыі, якія пройдуць у Мастах, дапамогуць паглядзець на сітуацыю па-Божаму.

«Узяўшы дзяўчынку за руку, Езус сказаў ёй: „Таліта, кум!“, што значыць: „Дзяўчынка, табе кажу, устань!“»

(пар. Мк 5, 1).

Святы Марк перадае гісторыю пра тое, як Езус вяртае бацькам дванаццацігадовую дзяўчынку, якую яны ўжо страцілі.

Здараецца, што дарослыя — бацькі, настаўнікі, выхаваўцы — губляюць сваіх дзяцей. Падлеткі і моладзь бягуць з дома з-за розных складаных сітуацый у сям’і, з-за непаразуменняў і сварак з бацькамі, з-за канфліктаў з настаўнікамі і аднагодкамі.

Рэкалекцыі для моладзі ад 16 да 30 гадоў, якія дапамогуць па-Божаму падысці да падобных сітуацый, пройдуць пры парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах (Гродзенская дыяцэзія) з 13 па 15 верасня.

Для ўдзельнікаў ёсць магчымасць начлегу ў сем’ях парафіянаў.

Абавязковы запіс па тэлефоне:

+375 (29) 586 39 16 (таксама Viber)

Абноўлена 30.08.2019 12:45
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа