17–18 ліпеня ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі ў Гудагаі (Астравецкі раён) пройдуць штогадовыя адпустовыя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Шкаплернай.
Сёлетні Гудагайскі фэст — асаблівая нагода падзякаваць Богу за 30 гадоў з дня адраджэння структур Касцёла ў Беларусі, заснавання Гродзенскай дыяцэзіі і служэння ў ёй біскупа Аляксандра Кашкевіча, за 40 гадоў святарскага служэння арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і 100-годдзе з дня заснавання Кангрэгацыі сясцёр кармэлітак Дзіцяткі Езуса, якія нясуць служэнне таксама ў Гудагаі.
ПРАГРАМА
Субота, 17 ліпеня
- 18.00 — святая Імша і заканчэнне навэнны
- 20.30 — Крыжовы шлях на Кальварыі (магчымасць споведзі)
Нядзеля, 18 ліпеня
- 23.15 — прэзентацыя сясцёр кармэлітак Дзіцяткі Езуса
- 0.00 — працэсія са свечкамі
святая Імша
чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту - 8.30 — Гадзінкі пра Найсвяцейшую Панну Марыю
- 10.00 — святая Імша на польскай мове
- 12.00 — урачыстая адпустовая святая Імша
ІНФАРМАЦЫЯ ДЛЯ ПІЛІГРЫМАЎ
Славуты ласкамі абраз Маці Божай Гудагайскай, як і ў мінулыя гады, будзе выстаўлены для асабістай малітвы перад ім вернікаў.
- У сувязі са складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй усе набажэнствы будуць праходзіць на адкрытым паветры з захаваннем неабходных санітарных мер.
- Арганізатары просяць удзельнікаў памятаць пра неабходнасць захоўваць сацыяльную дыстанцыю і рэкамендуюць выкарыстоўваць маскі.
- Касцёл будзе адчынены для індывідуальнай малітвы. Пры ўваходзе будуць усталяваны дазатары з антысептыкам.
- З прычыны пандэміі мясцовыя жыхары маюць абмежаваныя магчымасці прымаць людзей на начлег. Тыя, хто пілігрымуе ў Гудагай у індывідуальным парадку, змогуць паставіць намёты на тэрыторыі каля плябаніі.
- Да вернікаў, якія жадаюць падчас урачыстасцяў прыняць святую Камунію, просьба загадзя прыступіць да споведзі ў сваіх парафіях.
- Просьба да жадаючых загадзя падрыхтаваць інтэнцыі на святыя Імшы, а таксама малітоўныя падзякі і просьбы, якія можна будзе пакінуць у касцёле або ў намёце на прыкасцёльнай тэрыторыі.
Усіх, хто не будзе фізічна ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях у Гудагаі, айцы кармэліты босыя запрашаюць духоўна далучыцца да святкавання і малітвы ва ўсіх інтэнцыях, якія носім у сэрцы, у тым ліку аб спыненні пандэміі каранавірусу.