Пошук

06.07.2021 14:42   Catholic.by

Ксяндзы з законніцкай супольнасці марыянаў шчыра запрашаюць 6–7 жніўня ў Росіцу на ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных святароў марыянаў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча, якія разам са сваімі вернікамі прынялі мучаніцкую смерць у гады Другой сусветнай вайны.

Малітоўная сустрэча ў Росіцы распачнецца вечарам у пятніцу, будзе працягвацца ўсю ноч і завершыцца ў суботу святой Імшой а 10-й гадзіне.

У сувязі з сітуацыяй пандэміі каранавірусу арганізатары кіруюць просьбу да ўсіх, хто прыбывае ў Росіцу, захоўваць масачны рэжым і сацыяльную дыстанцыю не толькі ў касцёле, але і ў транспарце. Супольны пасілак для пілігрымаў прадугледжваецца на заканчэнне ўрачыстасцяў пасля святой заключнай Імшы.

Увага! Для прыезду ў Росіцу, якая знаходзіцца ў памежнай зоне, неабходна мець пры сабе пашпарт.

ПРАГРАМА ЎРАЧЫСТАСЦЯЎ

Пятніца, 6 жніўня

  • 20.00 — Акафіст росіцкім мучанікам
  • 21.00 — выстаўленне Найсвяцейшага Сакраманту, святы Ружанец
  • 22.00 — падрыхтоўка да споведзі, канферэнцыя
  • 22.30 — святы Ружанец, споведзь

Субота, 7 жніўня

  • 0.00 — урачыстая Святая Імша
  • 2.00 — працэсія на месца мучаніцтва і адарацыя Крыжа
  • 3.00 — Росіцкі Крыжовы шлях
  • 5.00 — Малітва праслаўлення
  • 7.30 — Літургія Усходняга абраду
  • 10.00 — святая Імша на заканчэнне ўрачыстасці
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця