Пошук

21.06.2021 09:54   Catholic.by

У нядзелю 27 чэрвеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч нанава пасвяціць адноўленую прыдарожную капліцу ў гонар святога Яна Хрысціцеля, што непадалёк ад Вішнева (Смаргонскі дэканат).

Два гады таму, ва ўрачыстасць Нараджэння святога Яна Хрысціцеля, Catholic.by пісаў пра гэтае гістарычнае месца культу ў гонар Хрыстовага Папярэдніка, якое тады знаходзілася ў занядбаным стане. Напрыканцы 2019 года побач з капліцай быў знойдзены старадаўні каваны крыж, і гэта стала знакам надзеі на тое, што сакральная пабудова будзе адноўлена.

Намаганнямі пробашча вішнеўскай парафіі святога Юды Тадэвуша ксяндза Антонія Казлоўскага, тутэйшых вернікаў і мецэнатаў капліцу ўдалося аднавіць. У адрэстаўраваную капліцу змясцілі новую фігуру святога Яна, спецыяльна для гэтага зробленую з сучаснага матэрыялу.

Традыцыйны парафіяльны адпуст у гонар святога Яна Хрысціцеля ў Вішневе адзначаць у нядзелю 27 чэрвеня. У гэты дзень біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч узначаліць цэлебрацыю святой Імшы на адноўленым месцы культу і нанава пасвяціць капліцу.

Пачатак святой Імшы ў 12.00.

Ксёндз Антоній Казлоўскі ад імя вішнеўскіх парафіянаў шчыра запрашае ўсіх ахвотных далучыцца да супольнай малітвы.

Капліца святога Яна Хрысціцеля знаходзіцца прыкладна ў двух кіламетрах ад вішнеўскага касцёла святога Юды Тадэвуша ў лясным масіве, з правага боку ад дарогі ў кірунку Свіра, у раёне вёскі Краснаазёрнае.

Абноўлена 25.06.2021 12:13
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа