Пошук

09.06.2021 12:22   Catholic.by

Старшыня Камісіі па справах фармацыі семінарыстаў і святароў пры ККББ біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB паведамляе аб прыёме кандыдатаў на 2021–2022 навучальны год у вышэйшыя каталіцкія духоўныя семінарыі ў Гродне і Пінску.

Працэс падрыхтоўкі да святарства паводле новай праграмы Ratio Fundamentalis Institutionis Sacerdotalis ад 8 снежня 2016 года працягваецца 7 гадоў, уключаючы ў сябе інтэгральную фармацыю: чалавечую, духоўную, інтэлектуальную і пастырскую.

Семінарыя як вышэйшая навучальная ўстанова Рыма-Каталіцкага Касцёла дае неабходныя веды і развівае якасці, патрэбныя для плённага служэння людзям і Касцёлу ў якасці святара.

У працэсе падрыхтоўкі семінарысты ўзрастаюць у веры, будуючы фундамент духоўнага жыцця праз розныя аскетычныя практыкі, і пазнаюць сябе як чалавека на розных узроўнях; вывучаюць філасофскія і тэалагічныя прадметы, а таксама замежныя і класічныя мовы і дапаможныя дысцыпліны.

Акрамя духоўнага фармавання і інтэлектуальнай падрыхтоўкі прадугледжана літургічная практыка ў парафіях. Пасля заканчэння сямігадовай фармацыі кандыдат мае права звяртацца да біскупа з просьбай удзяліць яму сакрамэнт пасвячэння.

ПРЫЁМ ДАКУМЕНТАЎ

  • Рэктарат семінарыі ў Гродне

па папярэднім запісе па тэл.: +375 (15) 262 22 22

  • тэрмін: 14 чэрвеня – 6 жніўня 2021 г.,
  • адрас: г. Гродна, вул. Парыжскай Камуны, 1
  • Дакументы прымае дзяжурны святар.
  • Мінска-Магілёўская архідыяцэзія

па папярэднім запісе па тэл.: +375 (29) 553 90 76

  • тэрмін: 5 ліпеня – 6 жніўня 2021 г., акрамя нядзель і ўрачыстасцяў
  • адрас: г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а
  • Дакументы прымае кс. канонік Дзмітрый Пухальскі.
  • Віцебская дыяцэзія

па папярэднім запісе па тэл.: +375 (29) 884 54 82

  • тэрмін: 14 чэрвеня – 6 жніўня 2021 г., акрамя нядзель і ўрачыстасцяў
  • адрас: Віцебская вобл., г. Глыбокае, вул. Савецкая, 1
  • Дакументы прымае кс. Мікалай Ціхановіч.
  • Рэктарат семінарыі ў Пінску

па папярэднім запісе па тэл. +375 (165) 68 31 57 ці +375 (29) 727 31 98

  • тэрмін: 14 чэрвеня – 6 жніўня 2021 г., з 10.00 да 17.00, акрамя нядзель і ўрачыстасцяў
  • адрас: г. Пінск, вул. Леніна, 16
  • Дакументы прымае кс. рэктар Андрэй Рылка.

УСТУПНЫ ЭКЗАМЕН

Прыём дакументаў і ўступны экзамен для кандыдатаў з усіх дыяцэзій адбудзецца ў два туры па адрасе:

г. Мінск, вул. Кальцова, 153.

  • 1-ы тур: 19 ліпеня — падача дакументаў і экзамен (пачатак — 10.00);
  • 2-і тур: 9 жніўня — падача дакументаў і экзамен (пачатак — 10.00).

На ўступным экзамене кандыдат павінен паказаць свае веды па асноўных тэмах са Святога Пісання, катэхізіса, гісторыі паўсюднага Касцёла, Касцёла ў Беларусі, дыяцэзіі, актуальнага жыцця Каталіцкага Касцёла.

Кандыдаты ў семінарыю павінны прадставіць наступныя дакументы:

  • уласнаручна напісаная заява аб прыняцці ў семінарыю з матывацыяй свайго рашэння;
  • уласнаручна напісаная аўтабіяграфія;
  • атэстат аб сярэдняй адукацыі альбо дыплом аб заканчэнні іншай навучальнай установы;
  • выпускнікі школ: сертыфікаты трох тэстаў ЦТ (цэнтралізаванага тэсціравання):
  1. беларуская / руская мова;
  2. замежная мова;
  3. гісторыя Беларусі / сусветная гісторыя / грамадазнаўства;
  • пасведчанне аб хросце;
  • пасведчанне аб канфірмацыі;
  • пасведчанне аб удзеле ў катэхезе;
  • характарыстыка ад пробашча;
  • характарыстыка ад катэхета;
  • медыцынская даведка для паступлення ў ВНУ (форма 1 здр/у-10);
  • пашпарт і яго ксеракопія (старонкі 31–33);
  • ваенны білет або прыпісное пасведчанне (яго ксеракопія);
  • 4 фотаздымкі 3х4 см.

Па ўсіх пытаннях звяртацца да кс. Паўла Эйсманта, куратара 1 курса Вышэйшых духоўных семінарый у Гродне і Пінску, па тэл.:

+375 (33) 687 19 53 або да святароў, якія прымаюць дакументы ў кожнай дыяцэзіі.

Абноўлена 09.06.2021 15:32
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.