У суботу 12 чэрвеня ў касцёле святога Францішка Асізскага ў вёсцы Копішча, што пад Мінскам (Новая Баравая), арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч удзеліць сакрамэнт пасвячэння ў ступені прэзбітэрату брату Івану Садоўскаму OFMCap.
Пасвячэнне адбудзецца падчас святой Імшы, якая распачнецца а 10-й гадзіне.
Адрас: вул Авіяцыйная, 4.
Беларуская Кустодыя Ордэна Меншых Братоў Капуцынаў шчыра запрашае падзяліць з імі радасць ад таго, што ў супольнасці з’явіцца яшчэ адзін святар, а таксама просіць атуліць яго малітвай аб патрэбных ласках на шляху служэння ў духу харызмы святога Францішка Асізскага.