Пошук

01.06.2021 11:41   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

У чацвер 3 чэрвеня, ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, на плошчы Свабоды перад катэдральным касцёлам Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску адбудзецца цэлебрацыя святой Імшы і Эўхарыстычная працэсія.

У сувязі з па-ранейшаму складанай эпідэміялагічнай сітуацыяй, сёлета зноў была адменена працэсія Божага Цела па вуліцах беларускай сталіцы.

Каб даць вернікам магчымасць без рызыкі для здароўя ўшанаваць устаноўлены Хрыстом Найсвяцейшы Сакрамэнт ва ўрачыстай цэлебрацыі, на плошчы перад мінскай архікатэдрай 3 чэрвеня ў 18.30 распачнецца цэлебрацыя святой Імшы, якую ўзначаліць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Пасля Імшы тут жа адбудзецца Эўхарыстычная працэсія да чатырох алтароў, як гэта традыцыйна адбываецца на Божае Цела.

Пры гэтым вернікі будуць заставацца на сваіх месцах з захаваннем належнай сацыяльнай дыстанцыі.

На партале Catholic.by будзе весціся прамая трансляцыя святой Імшы і працэсіі з мінскай архікатэдры.

У нядзелю 6 чэрвеня працэсія з удзелам вернікаў горада адбудзецца таксама на цвінтары пры касцёле Найсвяцейшай Тройцы (святога Роха) на Залатой Горцы.

Абноўлена 01.06.2021 11:53
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця