5 мая Апостальскі адміністратар sede vacante Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец скіраваў адмысловае паведамленне да душпастыраў адносна святкавання ўрачыстасці Божага Цела ў Мінску.
Паведамленне адносна святкавання ўрачыстасці Божага Цела
ў парафіях г. Мінска
Паважаныя душпастыры, улічваючы складаную эпідэміялагічную сітуацыю ў краіне, прапануем адзначыць урачыстасць Божага Цела ў г. Мінску наступным чынам:
- 3 чэрвеня 2021 г. правесці святыя Імшы з нагоды ўрачыстасці ў сваіх парафіях; па магчымасці, асноўныя цэлебрацыі правесці на вуліцы;
- 6 чэрвеня 2021 г. а 10.00 гадзіне адбудзецца ўрачыстая святая Імша і агульнамінская працэсія Божага Цела на прыкасцёльнай тэрыторыі парафіі Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы ў Мінску. Прашу святароў прыняць актыўны ўдзел ва ўрачыстасці. Па магчымасці, адмяніць святыя Імшы ў парафіях з 10.00 да 13.00 і запрасіць вернікаў да ўдзелу ў агульнамінскай працэсіі Божага Цела.
З благаслаўленнем,
Біскуп Казімір Велікаселец
Апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі